Суд у Іжэўску (Рэспубліка Удмуртыя) упершыню ў расійскай крымінальнай практыцы прызнаў, што анекдот часоў перабудовы парушае 282 артыкул КК аб экстрэмізме.

Перад судом паўстаў малады чалавек, які размясціў публікацыю на сваёй старонцы «Укантакце».

Анекдот пачынаўся са слоў «Суд. Справа аб збіцці каўказца…», які з’яўляецца пародыяй на вядомую гумарыстычную байку 1980-х. У арыгінальнай версіі гумарэскі гаворка ішла аб збіцці яўрэя.

Пры гэтым удмурцкі карыстальнік дапоўніў анекдот малюнкам-дэматыватарам з выявай свастыкі і цытатай з паэта Булата Акуджавы.

Як адзначаюць юрысты аналітычнага цэнтра «Сава»,

нягледзячы на ксенафобскія падтэкст, анекдот не ўтрымлівае прамых заклікаў да гвалту.

«Правамернасць гэтай справы выклікае некаторыя сумневы. Больш дакладнай кваліфікацыяй факту публікацыі апісанага вышэй дэматыватара была б не арт. 282 КК, а арт. 20.3 КoАП (прапаганда і публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі)», — паведамляюць юрысты цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?