Спявак Андрэй Макарэвіч параіў пісьменніку Аляксандру Праханаву, які выклікаў яго на дуэль, спусціць пуза.

«Хай пуза спачатку спусціць сваё. Я не люблю публічнага хамства і хлусні. Добра, што суд часам бывае справядлівым», — заявіў Макарэвіч.

Раней Праханаў выклікаў спевака на паядынак на саксафонах. Публіцыст выказаў здагадку, што бой можа праходзіць адначасова з дуэллю кіраўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігара Платніцкага і прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. На думку пісьменніка, вынікам перастрэлак можа стаць Трэцяя сусветная вайна.

18 лістапада Макарэвіч адсудзіў 500 тысяч расійскіх рублёў у Праханава, які сцвярджаў, што лідар «Машыны часу» выступаў перад украінскімі вайскоўцамі ў Славянску. Повадам стаў артыкул Праханава «Певцы и подлецы» ў газеце «Известия».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0