Следчы камітэт апублікаваў падрабязнасці крымінальнай справы, падазраванай па якім праходзіць 25-гадовая жыхарка Рэчыцы.

Нагадаем, што дзяўчына, ведаючы пра тое, што з'яўляецца носьбітам ВІЧ, тым не менш, працягвала жыць палавым жыццём, наўмысна заражаючы мужчын. Такім чынам, па яе словах, яна помсціла прадстаўнікам моцнага полу.

Пацярпелымі па справе праходзяць чатыры чалавекі. Гэта жыхары Рэчыцы 1985, 1964, 1951 і 1944 гадоў нараджэння.

25-гадовая жанчына неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за прастытуцыю і стаяла на ўліку ў нарколага. Расследаванне па справе працягваецца, падазраваная знаходзіцца пад вартай.

Следства не выключае, што кола асоб, наўмысна пастаўленых у небяспеку заражэння смяротна небяспечным вірусам, можа быць пашыранае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?