«Гэтая канферэнцыя праходзіла ўжо трэці год запар. У ёй узялі ўдзел як вядомыя ўкраінскія гісторыкі — такія, як Уладзімір Вятровіч, дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці, прадстаўнікі Львоўскага і Кіеўскага нацыянальных універсітэтаў — так і госці з Літвы. Агулам — больш за сто чалавек. Само мерапрыемства праходзіла ў памяшканні Львоўскай абласной адміністрацыі (гэта як у нас аблвыканкам), а ўдзельнікаў вітаў галава абласной Рады Пятро Калодзій», — распавяла Бабіна.

Падчас канферэнцыі вучоныя выступалі з дакладамі: напрыклад, аб фарміраванні палітыкі нацыянальнай памяці ў сучаснай Украіне гаварыў той жа Уладзімір Вятровіч.

Быў даклад даследчыка, які вывучае «крыіўкі». І ён дэтальна расказваў пра яе: як яна функцыянавала, што там было і для чаго выкарыстоўвалася.

«Мне падалося, што калі параўнаць аб’ём гістарычнай працы украінскіх гісторыкаў і беларускіх, то там гэтым даследаванням найноўшага часу надзяляецца вельмі вялікая ўвага», — падкрэсліла Бабіна.

Адной з праблем, якія абмяркоўваліся ў кулуарах канферэнцыі, была адсутнасць гасцей з Польшчы.

У часе Другой сусветнай на захадзе Украіны ішла лакальная польска-ўкраінская вайна. Таму, кажа пісьменніца, адна з задач украінскіх гісторыкаў — абгаворваць гэтыя праблемы і спрыяць таму, каб паміж двума народамі нарэшце адбылося прымірэнне і гэтыя трагічныя старонкі гісторыі былі прааналізаваны і пакінуты ў мінулым.

«Акрамя самой канферэнцыі, мне было цікава пакантактаваць з рознымі людзьмі, каб паглядзець, чым зараз жыве Україна.

І тут, канечне, у мяне ўражанні супярэчлівыя.

Краіна жыве няпроста, людзям цяжка. Узровень жыцця простых людзей невысокі. Але быў выпадак, які выдатна падняў мне настрой. Я была на аўтобуснай экскурсіі па горадзе, і наш экскурсавод, Андрэй, расказваў нам пра асаблівасці львоўскай гаворкі. І калі я звярнулася да яго, і сказала, што ў Беларусі таксама гавораць вельмі падобна, ен устрапянуўся і перайшоў са мной на беларускую мову. І сказаў, што ен вывучыў спецыяльна беларускую мову, каб было больш яе носьбітаў у свеце. І нават прачытаў верш Анатоля Вярцінскага «Абрастаем», які, як прызнаўся Андрэй, вельмі яму падабаецца. Гэта было цудоўна, — распавяла Наталка Бабіна.

«Раней беларусы прыязджалі ў Львоў цэлымі экскурсіямі, а цяпер такіх аўтобусаў нашмат менш, і мне здаецца, што гэта кепска. Там цяпер спакойна, танна і туды трэба ездзіць хаця б дзеля таго, каб рублем падтрымаць братоў-украінцаў», — кажа Бабіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?