Беларускі бок і ірляндзкая кампанія «Грынфілд» падпісалі рамачнае пагадненьне пра вытворчасьць у Беларусі паліўнага этанолу. Дадзены праект прадугледжвае будаўніцтва ў Беларусі заводу.
Цягам 6 месяцаў будзе адпрацаваны комплексны плян, у якім будуць закладзеныя аб’ёмы па павелічэньні ў Беларусі вытворчасьці зерня й іншай расьліннай сыравіны для выпрацоўкі гэтага віду паліва.
Адначасова ірляндзкая кампанія ўзяла на сябе абавязальніцтвы па фінансаваньні праекту з прыцягненьнем заходніх інвэстыцый.
У праекце будуць браць удзел Бабруйскі гідролізны завод і завод «Этанол» у Мазыры.
Мяркуецца, што аб’ём неабходных для перапрацоўкі ў этанол рэсурсаў складзе 1,5 млн. т сыравіны. Гаворка ідзе пра зерне, а таксама пра магчымае замяшчэньне яго цукровымі буракамі. Такія тэхналёгіі ўжо адпрацаваныя.
Прыкладны кошт праекту складзе на першапачатковым этапе больш за 200 мільёнаў эўраў. У пэрспэктыве магчымыя новыя інвэстыцыйныя ўкладаньні.
Паводле словаў кіраўніка кампаніі «Грынфілд» Майкла Рынтфелда, рэалізацыя праекту пачнецца ўжо з студзеня 2008 году.