Сербія пакуль не стала ўводзіць санкцыі супраць Расіі для ўступлення ў Еўрасаюз, аднак краіна не выключае ў будучыні магчымасці ўзгаднення пазіцыі з ЕС. Пра гэта ў чацвер, 20 лістапада, заявіў пасол Сербіі ў Расіі Славенка Тэрзіч.

«Пазіцыя Сербіі такая, што яна не хоча далучацца да санкцый супраць Расіі. У той жа час Сербія вядзе перамовы з ЕС (па ўступленні ў Еўрасаюз), якія, мяркуючы па ўсім, не будуць такімі простымі і лёгкімі. Сербія, напэўна, паступова павінна будзе ўзгадняць сваю пазіцыю з пазыцыяй ЕС па розных міжнародных пытаннях, але на сённяшні дзень не гатовая далучацца да санкцый супраць РФ па многіх прычынах, у тым ліку таму, што Сербія і Расія з'яўляюцца гістарычнымі саюзнікамі», — сказаў ён.

19 лістапада еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і пашырэння Ёханэс Хан даў інтэрв'ю сербскай газеце «Вечерніе новості», у якім ён распавёў, што Сербіі давядзецца ўвесці санкцыі супраць Расіі, каб трапіць у Еўрасаюз.

Сербія стала афіцыйным кандыдатам на ўступленне ў ЕС 1 сакавіка 2012. Перамовы па падпісанні пагаднення пачаліся ў пачатку 2014-га. Раней прэм'ер краіны Аляксандр Вучыч заявіў, што краіна не будзе займаць антырасійскую пазіцыю з-за сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?