Quora — сервіс пытанняў, дзе вам могуць адказваць прафесіяналы ў пэўных галінах. Існуе рэйтынг адказаў, які дазваляе канцэнтравацца на больш папулярных версіях.

Адзін са сваякоў загінулых пасажыраў рэйса MH17 запытаў на Quora, што адчувалі людзі ў апошнія хвіліны жыцця. «Наша Ніва» пераклала найбольш рэйтынгавыя адказы.

Рамзі Амри, PhD студэнт медыцыны

Я вельмі шкадую пра вашу страту і не магу сабе ўявіць, праз што вы праходзіце. 

Хоць я не эксперт па гэтым канкрэтным пытанні, у мяне ёсць прафесійнае разуменне фізіялогіі чалавека і фізікі.

Па-першае, калі корпус самалёта быў прабіты ракетай, цалкам верагодна, што ціск у кабіне ўпаў імгненна, на вышыні 10—11 км гэта азначае недастковую колькасць кіслароду, каб знаходзіцца ў прытомнасці. Фактычна, за некалькі секундаў у чалавека адбываецца гіпаксія і ён губляе свядомасць.

Такім чынам, акрамя шматлікіх пасажыраў, якія былі адразу забітыя праз трапленне шрапнелі ад ракеты, астатнія імгенна страцілі прытомнасць.

Ёсць меркаванне, што ў апошняй фазе падзення людзі могуць прыйсці ў свядомасць, бо канцэнтрацыя кіслароду павялічыцца. Я мяркую, гэта вельмі малаверагодна.

Хуткі разлік з выкарыстаннем 9,780 м/с пастаяннага гравітацыйнага паскарэння Зямлі кажа нам, што падзенне зойме каля 45 секундаў не ўлічваючы трэння, а з аэрадынамічнымі ўласцівасцямі самалёта ў вертыкальным падзенні будзе азначаць 1,5—2 хвіліны. Гэта значыць, што самалёт трапіць у зону з дастатковай колькасцю кісларода за лічаныя секунды. Калі людзі цалкам губляюць прытомнасць з-за гіпаксіі, гэтага наўрад ці будзе дастаткова каб прыйсці ў сябе.

Даніэль Кернс, прадавец самалётаў

На вышыні 11 км масіўныя пашкоджанні самалёту прыводзяць да некантраляванай дэкампрэсіі. Яе яшчэ называюць «выбуховай» дэкампрэсіяй. Верагодна, усё пасажыры і экіпаж загінулі адразу менавіта праз гэта.

Мілінд Бенджамін

Адразу скажу — пасажыры нічога не адчулі. Яны згубілі прытомнасць, не паспеўшы нешта пачуць ці пабачыць. Паміраць ніколі не добра, але хаця б яны нічога не адчулі.

Чаму так адбылося? Ракета «Бук» не збівае самалёт, яна набліжаецца да яго і адбываецца выбух. Гэта выклікае выбуховую хвалю, якая наносіць структурныя пашкоджанні. Самалёт не ўразаецца ў зямлю, ён распадаецца ў паветры. Таму абломкі раскіданыя на кіламетры.

Не можа ісці гаворкі пра кіслародныя маскі, усё адбываецца вельмі хутка, за секунду. Магчыма, людзі нават не бачулі выбуху, бо ён быў хутчэйшы за гук.

Поль Кован

Тое, што адбываецца з самалётам у значнай ступені залежыць ад памеру ракеты. Вядомы выпадак, калі карэйскі самалёт быў падбіты ракетай «паветра-паветра» і ў выніку пашкодзіў крыло. Тады самалёт атрымалася пасадзіць

Але ракеты такога класу ўтрымоўваюць значна менш выбухоўкі. Нават выбух у Локербі быў выкліканы толькі паловай кілаграма выбухоўкі — ракеты ж «Бук» маюць 70. Таму варта разумець, што самалёт атрымаў каласальныя пашкоджанні. Адбываецца імгенная разгерметызацыя і спыненне ў паветры, хуткасць падае з 900 км на гадзіну да 0. Гэтае тармажэнне і адсутнасць кіслароду і забіваюць пасажыраў. Гэта запавольванне забівае і пасажыраў аўтамабіляў, але яны, відавочна, рухаюцца павольней.

Таму, большасць пасажыраў загінула імгненна альбо знаходзілася ў безпрытомным стане да самога ўдару аб зямную паверхню. Канешне, ёсць шанец на тое, што нехта мог паспець дастаць кіслародную маску - але сумнеўна што аварыйныя сістэмы функцыянавалі б, самалёт проста разваліваўся.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?