Былы футбаліст мінскага «Дынама», англійскага «Шэфілд Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Беларусі Пятро Качура ў інтэрв’ю газеце «Прессбол» падзяліўся меркаваннем як змяніць свядомасць нашым футбалістам.

«Нам не хапае нацыяналізму ў добрым сэнсе. Ён патрэбен не толькі футбалістам - трэнерам, федэрацыі… А то ў нас часта як? Зараз мы гэтага трэнера сплавалі, прыйдзе наступны, не атрымаецца - сплавім і яго. Атрымліваецца, прабачце, кругазварот лайна ў прыродзе. Не магу зразумець, чаму ніхто гэтага не бачыць? Так, усім хочацца быць галоўным трэнерам. Але калі мы не зразумеем, што трэба ствараць асаблівую аўру вакол футбола… Я адчуў гэта ў Англіі. Там адзін аднаго падтрымліваюць, зычаць дабра, ніякай зайздрасці. Разлік просты: атрымаецца ў аднаго - атрымаецца і ў астатніх. Сардэчнасць жа таксама расцякаецца, як і дзярмо, правільна?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0