Лібералізацыя візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам адпавядае інтарэсам абодвух бакоў. Такую думку выказаў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў на брыфінгу.

Ён адзначыў, што беларускі бок перадаў Еўрапейскай камісіі свае прапановы па стварэнню спрошчанага візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю.

Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што Беларусь прадаўжае кансультацыі з дзяржавамі - новымі членамі ЕС. Ён нагадаў, што адпаведныя дакументы аб спрошчаным перасячэнні дзяржаўных граніц суседніх з Беларуссю дзяржаў адносна пэўных катэгорый грамадзян былі перададзены еўрапейскім партнёрам. "Такая работа прадаўжаецца з Літвой, Латвіяй, Польшчай - па кожнай з краін ёсць свае пэўныя нюансы", - сказаў Андрэй Папоў.

Як паведамлялася раней, Шэнгенская зона 21 снежня пашырыцца да граніц Беларусі: Польшча, Літва, Латвія, а таксама Эстонія, Чэхія, Венгрыя, Славакія, Славенія і Мальта ўвойдуць у прастору без кантролю ў межах унутраных граніц. Кошт шэнгенскай візы для грамадзян Беларусі складае 60 еўра.

Для параўнання: для грамадзянаў Украіны і Расеі ён складае 35 еўра, бо гэтыя краіны падпісалі з ЭС дамовы пра добрае суседства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?