21.11.2014 / 13:43

Снег, снег, галалёд: прагноз надвор'я на выходныя 12

фота Сяргея Зініна

У бліжэйшыя суткі, 22 лістапада, умовы надвор'я ў заходніх і цэнтральных раёнах будзе вызначаць атмасферны фронт, на ўсходзе захаваецца ўплыў антыцыклону. Чакаецца воблачна з праясненнямі. У заходніх і цэнтральных раёнах краіны кароткачасовы снег, мокры снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца, месцамі галалёд. Ноччу і раніцай па ўсходзе слабы туман, шэрань.

Вецер паўднёвы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 6°C, па ўсходзе пры праясненнях да -9°C,

максімальная днём -3.. + 2°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

23 лістапада ўмовы надвор'я будзе вызначаць у асноўным маларухомы атмасферны фронт, які траціць сваю актыўнасць на фоне росту атмасфернага ціску. У заходніх і цэнтральных раёнах рэспублікі месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца туман, шэрань, на дарогах захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -1..- 7°C, па ўсходзе пры праясненнях да -9°C; днём -3.. + 2°C.

24 лістапада Беларусь трапіць пад уплыў халоднага антыцыклону, што перамяшчаецца з верхняй Волгі на сярэдняе Паволжа. Істотных ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, шэрань, на дарогах захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -3..- 10°C, днём -4..+ 1°C.

0
Нацi / Адказаць
21.11.2014 / 16:25
Гадкая пора года с гадкой погодой.
0
ээ / Адказаць
21.11.2014 / 16:32
мая любая ) адна з..
0
Нацi / Адказаць
21.11.2014 / 16:48
ээ,а какаю пору года Вы не любите?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру