21.11.2014 / 13:31

Лукашэнка: Скончу кар'еру прэзідэнта — пайду ў выкладчыкі ВНУ 29

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць для сябе магчымым заняцца выкладчыцкай дзейнасцю пасля завяршэння кар'еры на пасадзе прэзідэнта Беларусі.

Аб гэтым ён сёння распавёў на семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі БДПУ.

«Для мяне самая лепшая пасада — гэта рэктар ВНУ, і я быў бы не супраць быць выкладчыкам», — сказаў ён.

«Вось скончу сваю кар'еру (прэзідэнцкую), калі здароўе будзе, я пайду выкладчыкам і з задавальненнем буду выкладаць», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

0
? / Адказаць
21.11.2014 / 13:39
А што выкладаць збіраецца?
0
Боцман / Адказаць
21.11.2014 / 13:40
физрук ?
0
Pawluk / Адказаць
21.11.2014 / 13:41
Выкладаць будзе курс пра жэстачайшыя тэхналогіі
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру