Фота vitebskspring.org.

Фота vitebskspring.org.

Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Гайдукоў быў затрыманы 21 лістапада прыкладна ў 15.05 пасля раздачы ўлётак з інфармацыяй пра беларускіх палітзняволеных. Амаль увесь час за Гайдуковым сачылі людзі ў цывільным, здымаючы падзеі на відэа. Актывіст быў затрыманы па дарозе дамоў. 

Андрэя Гайдукова адпусцілі з міліцыі пасля складання адміністрацыйнага пратакола

Нагадаем, Андрэй Гайдукоў правёў у няволі паўтара года — з лістапада 2012 года па май 2014-га. Паводле інфармацыі следства, ён быў затрыманы «ў момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы», і першапачаткова абвінавачваўся на падставе артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці), пазней абвінавачанне было перакваліфікавана. 1 ліпеня 2013 года Віцебскі абласны суд прызнаў Андрэя Гайдукова вінаватым паводле часткі 1 артыкула 14 і артыкула 356-дадат. Крымінальнага кодэкса (замах на наладжванне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі ці разведвальным органам замежнай дзяржавы) і прыгаварыў да паўтара года пазбаўлення волі. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Беларускія праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай, у якой прызналі Андрэя Гайдукова палітзняволеным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?