21.11.2014 / 19:47

Рассельгаснагляд забараніў увоз прадукцыі дзевяці беларускіх мясакамбінатаў 3

Забарона наступае з 24 лістапада з-за прэтэнзій да яе бяспекі.

У інтэрв`ю расійскаму агенцтву ТАСС кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт растлумачыў, што рашэнне аб забароне прынята па выніках маштабнага маніторынгу гатовай беларускай прадукцыі, якая паступае ў Расію. «Мы месяц таму гэтыя вынікі ўжо адправілі беларускім калегам», — падкрэсліў кіраўнік Рассельгаснагляду. 

Данкверт адзначыў, што ведамства мае прэтэнзіі і да іншых беларускіх вытворцаў мясных вырабаў, аднак выказаў упэўненасць, што яны будуць ухіленыя падчас узаемадзеяння з беларускай ветэрынарнай службай. 

Пры гэтым кіраўнік ведамства выказаў меркаванне, што рэзкае падзенне якасці прадукцыі выклікана тым, што беларускія вытворцы выкарыстоўваюць танную сыравіну, закупленую ў Канадзе. 

Маніторынг Рассельгаснагляду выявіў у прадукцыі павышанае ўтрыманне антыбіётыкаў, сальманелу, лістэрыі, у сваю чаргу ўдакладніла начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва ведамства Дарына Ісакава. 

Паводле яе слоў,

абмежаванні датычацца такіх прадпрыемстваў, як «Інка-Фуд», «Бабуліна крынка», «Белавежскія далікатэсы», Бярозаўскі мясакансервавы камбінат, Брэсцкі мясакамбінат, Гомельскі мясакамбінат, Агракамбінат «Дзяржынскі», Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка і кампанія «Сервалюкс». 

Таксама Рассельгаснагляд падрыхтаваў распараджэнне аб забароне транзіту прадуктаў з Беларусі ў Казахстан без расійскага нагляду. 

«Дапускаецца транзіт праз Расійскую Федэрацыю толькі прадукцыі, якая прайшла праз пункты пропуску на расійскай мяжы». 

Такая неабходнасць выклікана выяўленнем вялікай колькасці кантрабанды падсанкцыйных прадуктаў па гэтым канале, падкрэсліў ён. Адпаведнае распараджэнне ведамства апублікуе найбліжэйшым часам, дадаў Данкверт. 

Кіраўнік расійскай ветслужбы нагадаў, што пад выглядам прадукцыі для Казахстана з Беларусі ў Расію заязджаюць гружаныя фуры, аднак канчатковай мэты грузы так і не дасягаюць. Падобны канал паставак замарожанага еўрапейскага мяса Рассельгаснагляд выявіў восенню 2014 года, падкрэсліў суразмоўца агенцтва. 

Аднак распараджэнне аб забароне транзіту прадуктаў з Беларусі ў Казахстан без расійскага агляду не азначае поўнай забароны на транзіт з Беларусі ў Казахстан па расійскай тэрыторыі. «Калі на Казахстан ідуць яблыкі, яны павінны прайсці праз пункты пропуску на расійскай мяжы, напрыклад у Бранску ці Пскове», — заключыў кіраўнік Рассельгаснагляду.

0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
21.11.2014 / 21:11
Усцешвае, што наш Глыбоцкі мясакамбінат -- на вышыні! А мо таму, што ён за "славянскае адзінства"? Неяк, на рынку, жонка кажа: "Юзік, там у палатцы мясакамбіната, вушы вэнджаныя прадаюць! Ты ж любіш, ідзі, купі!" Прыйшоў, стаў у чаргу, чытаю на цэтліку: "Уши копчёные славянские". -- А вушы свіныя вэнджаныя у вас ёсць? -- пытаюся ў гандляркі Глыбоцкага мясакамбіната. -- А вы што, ня відзяце? Ёсць! -- адказвае гандлярка. -- Дык там напісана -- "уші копчёныя славянскія"! То бок славянскія (чалавечыя), а не свіныя! А тут чарга пачынае на мяне наязджаць... -- Мужык, не задзержывай вочарадзь, ня хочаш -- не бяры! Нам -- пофіг, хоць і амерыканскія. -- А ў чым мая віна?-- апраўдваецца гандлярка,-- як бухгалтэрыя напісала ў накладной, тое і прадаю. Вушы славянскія я ўсё ж ўзяў. Люблю славяншчынай харчавацца! Кілаграмаў пяць славяніны мая сям'я ўдзень з'ядае (маргарын славянскі, сыр славянскі, хлеб славянскі, агуркі славянскія...) Нічога беларускага не ядзём, бо ўсё славянскае!
0
Корч / Адказаць
21.11.2014 / 22:41
"Уши копчёные славянские"... Нічога беларускага не ядзём, бо ўсё славянскае! =============================== Hlybokaje, takoje Hlybokaje. :( Pan Juzik, daju padkazku, tam, u vašym Hlybokim, "džyl" pradajuc`, syr vyrabu niejkaj viosački paviatovaj (ci nie Vasileuščyna?). Jon nie slavianski...:))
0
коровин / Адказаць
22.11.2014 / 14:59
Маскали ня хочуць жэрци самыя натуральныя килбасы у свеце,им фуагра падавай.Нажарэцяся,быць ня можа.Ничога,нам буде болей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру