У Маскве недалёка ад Крамля ў пятніцу былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі, прымеркаванай да гадавіны пачатку Еўрамайдану ва Украіне, паведамляе расійская служба Радыё Свабода.

На Сафійскай набярэжнай, у раёне Вялікага Каменнага моста, каля 15 актывістаў разгарнулі ўкраінскі сцяг і банер «Учора Кіеў, заўтра Масква», запалілі фаеры і падпалілі пудзіла Уладзіміра Пуціна.

Удзельнікі маршу скандзіравалі: «Слава Украіне — героям слава!», «Слава Героям Нябеснай сотні», «ДНР, гори в аду»

На Балотнай плошчы были затрыманыя трое актывістаў, якія праводзілі акцыю: Ільдар Дадзін, Аляксандр Шалкавенкаў і яшчэ адзін чалавек. Па іншых звестках, затрыманых пяцёра.

Каментароў з боку праваахоўных органаў пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?