Тэрарысты ЛНР і ДНР спрабуюць штучна стварыць голад на акупаваных тэрыторыях.

Пра гэта падчас цырымоніі памяці ахвяр галадамораў заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Падобна на тое, духоўныя нашчадкі Сталіна, Кагановіча, Постышава не распусціліся ў цемры гісторыі. Яны кіруюць крывавы баль на часова захопленых землях так званых ЛНР і ДНР, паўтараюць там злачынны эксперымент часоў Галадамору, пазбаўляючы мірных людзей прадуктаў», — заявіў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, гэтак жа як у 30-я гады савецкая ўлада спыняла спробы перадачы прадуктаў харчавання на тэрыторыі, дзе быў голад, цяпер на Данбасе спрабуюць заблакаваць перадачу гуманітарнай дапамогі з Украіны.

«Сёння, калі на акупаваных тэрыторыях Данбаса пачынаюцца галодныя бунты, баевікі страляюць у машыны з украінскай гуманітарнай дапамогай», — сказаў прэзідэнт.

Парашэнка падкрэсліў недапушчальнасць паўтарэння трагедыі Галадамору, выказаў упэўненасць у перамозе над акупантамі і заклікаў украінцаў яднацца перад абліччам новых выклікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?