Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачата крымінальная справа па факце жорсткага забойства жанчыны ў Пінску.

Як паведамляе УСК па Брэсцкай вобласці, труп 47-гадовай непрацуючай жыхаркі райцэнтра выявілі ўвечары 19 лістапада на прысядзібным участку яе дома ў прыватным сектары мікрараёна Паўночны. Следчымі Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта на целе жанчыны былі выяўленыя цялесныя пашкоджанні, якія паслужылі падставай для распачынання справы па п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю).

На наступную раніцу супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага - 45-гадовага непрацуючага мясцовага жыхара, які, па словах суседзяў забітай, быў знаёмы з жанчынай.

З затрыманым працуюць следчыя УСК па Брэсцкай вобласці. Праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні.

Для высвятлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося прызначаны комплекс судовых экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?