Восень рвецца са двара,
А зіма – у браму.
З малалецтва, з буквара:
«Ма-ма мы-ла ра-му…»
Сёння зноўку чысцім шкло:
Не таму, што свята,
А каб хатняе цяпло
Не ўцякала з хаты.
Ставім вокны на зіму.
Мама, я і тата.
Будзе холадна каму –
Калі ласка ў хату!
0
0
0
0
0
0