Міністэрства абароны Латвіі заявіла аб выяўленні ў тэрытарыяльных вод краіны расійскай падводнай лодкі. Аб гэтым паведамляецца ў твітэры ведамства ў нядзелю, 23 лістапада.

Падлодку класа Kilo (абазначэнне, прынятае ў НАТА для расійскіх падводных лодак праекта 877 «Палтус» і праекта 636 «Варшавянка») заўважылі ў выключнай эканамічнай зоне Латвіі за 27 марскіх міляў ад мяжы тэрытарыяльных вод.

Іншых падрабязнасцяў ў Мінабароны Латвіі не паведамілі.

Каля тыдня таму латвійскія вайскоўцы таксама ў выключнай эканамічнай зоне краіны выявілі расійскі вайсковы карабель «Жыгулёўск GS-19», нагадвае выданне Delfi. Паводле яго звестак, за апошнія два тыдні актыўнасць расійскага Ваенна-марскога флоту каля латвійскіх межаў фіксавалася пяць разоў.

У кастрычніку аб выяўленні «замежнай падводнай актыўнасці» паведаміла Мінабароны Швецыі. СМІ паведамлялі, што гаворка ідзе пра расейскую падлодку. Аперацыя па пошуку субмарыны не дала выніку.

На мінулым тыдні генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што палёты расійскіх бамбавікоў і знішчальнікаў ствараюць пагрозу для еўрапейскіх грамадзянскіх самалётаў. Ён удакладніў, што самалёты РФ ўваходзяць у мiжнародную паветраную прастору без папярэджання, адключаючы перадатчыкі, якія дазваляюць самалётам засекчы адзін аднаго. Гэта стварае рызыку сутыкнення ваенных самалётаў з цывільнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?