Кітаец Хань Юэ ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Новы сусветны рэкорд паралельнай паркоўкі — шчыліна на толькі 8 сантыметраў большая за даўжыню машыны.
На трохдзверным «Міні» кітайскі кіроўца запаркаваўся між дзвюх машын, адлегласць між якімі была толькі на 8 см большая, чым даўжыня яго аўто. Гэта было зафіксавана назіральнікамі Кнігі рэкордаў Гінэс на кітайскім чэмпіянаце па дрыфту ў горадзе Чунцын, што адбыўся 14 лістапада.