«Так, усяго за некалькі дзён — з 17 па 21 лістапада — у горадзе было шпіталізавана амаль два дзясяткі чалавек, двое з якіх апынуліся ў рэанімацыі паўторна!

Я не буду сцвярджаць, што гэта скончаныя «спайсаманы» — магчыма, хто-небудзь з трапіўшых у рэанімацыю са смяротным атручваннем наогул упершыню паспрабаваў «міксы». Але нават гэтага аднаго-адзінага разу дастаткова, каб паставіць на карту ўласнае жыццё. І ў такую «рулетку» ў пераважнай большасці гуляе наша моладзь — хлопцы ва ўзросце 15-20 гадоў, генафонд нацыі. Хоць, традыцыйныя наркотыкі — тая ж бомба, праўда, запаволенага дзеяння. Для іх не так характэрныя перадазіроўкі, але фінал у любым выпадку сумны.

Пацверджанне таму — нядаўні выпадак з двума «опіумнымі» наркаманамі, якія з-за «сядзення на ігле» засталіся без печані. Вядома, больш дакладна пра гісторыю іх хваробы маглі б расказаць лекары, але гэта ўжо ніяк не дапаможа нікому з абодвух пацыентаў, якія навечна «прапісаліся» на гарадскіх могілках.

Вядома, гэта гучыць жорстка, але як нельга лепш адлюстроўвае рэальнасць…» — паведаміў начальнік упраўлення па наркакантролі і процідзеянню гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Канстанцін Ляшкевіч.

Па яго словах, з пачатку года толькі ў сталіцы з незаконнага абароту выключаны дзясяткі кілаграмаў розных псіхатропаў, тры чвэрці з якіх складаюць папулярныя цяпер курыльныя міксы. Спынена функцыянаванне 13 каналаў паступлення ў Мінск наркотыкаў і псіхатропаў з-за мяжы, «закрытыя» 10 наркалабараторый і 12 сайтаў, якія спецыялізаваліся на гандлі наркотыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?