24.11.2014 / 18:25

Вучоныя ўпершыню знялі на відэа марскога д’ябла 10

Даследчыкі ў Каліфорніі знялі пад вадой рэдкі від рыбы-вудзільшчыка — самку чорнага марскога д’ябла з сямейства міланацэтавых.

Перадае USA Today.

Каб зняць рэдкую істоту, каманда вучонага Бруса Робінса спусціла дыстанцыйна кіраваны апарат «Дон Рыкетс» на глыбіню 600 метраў у падводны каньён Мантарэй, што ў Ціхім акіяне. Вудзільшчыкі дагэтуль траплялі ў камеру пры розных абставінах, але навукоўцы сцвярджаюць, што гэта першы раз, калі такая істота знята жыўцом на глыбіні.

Вудзільшчыкі прыцягваюць увагу сваёй знешнасцю: пярэдняя частка спіннога плаўніка размешчана між вачэй і мае форму вуды. Пашча з мноствам іклаў здаецца жудаснай. Толькі памеры гэтай істоты здзіўляюць яшчэ больш: вудзільшчыкі-самкі дасягаюць у даўжыню максімум 18 сантыметраў, а самцы — 3 сантыметры.

 

Алесь Жарскі

0
le mantar / Адказаць
24.11.2014 / 18:40
Якое страхоцце, бррр...
0
на дне / Адказаць
24.11.2014 / 18:42
Жудасна. Але маці, што збіла дзіця - яшчэ жудасней
0
Юр / Адказаць
24.11.2014 / 18:58
https://www.youtube.com/watch?v=-mhtg05z7qc
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру