Рашэньне Расеі выдаць Беларусі гіганцкі стабілізацыйны крэдыт на $1,5 млрд не абумоўлена прэтэнзіямі на беларускую ўласнасьць, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў, які куруе пытаньні прыватызацыі.

«Урад пакуль не плануе прадаваць знешняму інвестару частку актываў нафтаперапрацоўчага завода ААТ «Нафтан, — паведаміў А.Мельнікаў. — Пакуль няма канкрэтнага плана па продажы «Нафтана» і канкрэтнае рашэнне пакуль не прынята».

Як паведамлялі некаторыя СМІ, 18 снежня на «Нафтане» нібыта адбылася аператыўная нарада, на якой кіраўніцтва паведаміла аб магчымай куплі больш за 50% акцый «Нафтана» расійскай кампаніяй «Лукойл». Аднак гэтую інфармацыю ні кіраўніцтва прадпрыемства, ні прэс‑служба расійскай кампаніі не каментуюць.

Разам з тым намеснік міністра ўзгадаў, што ў 2002 годзе ўрад рабіў спробу продажу пакетаў акцый буйных нафтаперапрацоўчых і хімічных прадпрыемстваў Беларусі — ААТ «Нафтан», ААТ «Палімір», ААТ «Гродна Азот». Аднак аўкцыёны прайшлі безвынікова. На думку А.Мельнікава, «сам факт правядзення такіх аўкцыёнаў сведчыць аб тэарэтычнай гатоўнасці дзяржавы ажыццявіць продаж гэтых актываў. «Аднак пры магчымым продажы неабходна дакладна прытрымлівацца інтарэсаў дзяржавы», — падкрэсліў А.Мельнікаў.

Ён таксама лічыць, што «прадастаўленне расійскага стабілізацыйнага крэдыту не было звязана з маёмаснымі адносінамі». «Глабальнага масавага распродажу маёмасці расійскім інвестарам не будзе», — заявіў А.Мельнікаў.

Адначасова А. Мельнікаў паведаміў пра гатоўнасьць ураду разгледзець прапановы продажу кантрольнага пакета апэратара мабільнай сувязі МТС.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0