Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка паведаміў, што «ніколі дзяржава Канада не прапаноўвала дзяржаве Украіна прыняць знішчальнікі F-18».

Герашчанка ў сваім Facebook напісаў, што атрымаў адказ з канадскага пасольства з нагоды F-18.

«Магчыма, нейкія ці пасярэднікі ці не зразумела хто каму нешта гэта абяцалі, але на дзяржаўным узроўні гэтае пытанне ніколі не стаяла», - адзначыў ён.

Раней у сацсетках актыўна абмяркоўвалася інфармацыя пра нібыта адмову Украіны ад знішчальнікаў, якія прапанавала Канада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?