Ад студзеня 2015 г. аднаўляецца самастойнае выданне беларускага часопіса для дзяцей і падлеткаў «Бярозка», які ад 2012 г. выдаваўся пад адной вокладкай з «Маладосцю».

На «Бярозку» ўжо можна падпісацца, яна ўнесеная ў падпісны каталог «Белпошты».

«Бярозка» была заснавана ў 1924 г., але надзвычай папулярнай стала ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х, калі ў часопісе друкаваліся цікавыя ўзоры мастацкай літаратуры, гістарычныя артыкулы, пераклады, рэгулярнымі аглядамі беларускага року і постарамі выканаўцаў.

Для дзяцей па-беларуску таксама выдаюцца «Вясёлка» (для малодшых школьнікаў) і «Буся» (для дашкольнікаў).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?