25.11.2014 / 12:59

Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра абароны Юрыя Жадобіна 5

Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна ад пасады міністра абароны і звольніў яго з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Як паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 25 лістапада.

Юрый Жадобін нарадзіўся 14 лістапада 1954 г. у Днепрапятроўску, у 1976-м скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1985 годзе — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў.

У 1999 г. быў прызначаны на пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі. З верасня 2003 года кіраваў Службай бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

17 ліпеня 2007 прызначаны старшынёй КДБ. 15 ліпеня 2008 г. быў прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі.

4 снежня 2009 г. прызначаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь.

0
Яўген з Гародні / Адказаць
25.11.2014 / 13:25
Ну што, чакаем прызначэння спадара Алега Белаконева? Як па мне, дык годны афіцэр
0
Тадзiк / Адказаць
25.11.2014 / 14:25
Выганяе ватнiкау рускiх, нарэшце.
0
Верны / Адказаць
25.11.2014 / 14:37
Нада прызначыць Дзіму Лукашэнку. Он атлічна будзіт сматрэца ў Форме. Хто Белаконеў упервыя чую.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру