Кс. Францішак Рудзь дэманструе выдатную фізічную форму на трэніроўцы, фота catholic.by

Кс. Францішак Рудзь дэманструе выдатную фізічную форму на трэніроўцы, фота catholic.by

Як паведамляе catholic.by, галоўная інтрыга чэмпіяната заключалася, бадай, у тым, каб прадугадаць, ці здолеюць каманды скласці годную канкурэнцыю гродзенцам і перарваць іх бяспройгрышную серыю на двух чэмпіянатах запар.

Найбольш рэальнымі прэтэндэнтамі на змяшчэнне лідара былі каманды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі, — заваяваць кубак у папярэдніх чэмпіянатах ім перашкаджалі толькі паразы ад гродзенцаў. 

Атакуе каманда Гродзеншчыны, catholic.by

Атакуе каманда Гродзеншчыны, catholic.by

Турнір праходзіў па схеме: 2 таймы па 12 хвілін. У спаборніцтвах бралі ўдзел чатыры каманды — па адной дружыне ад дыяцэзіі, таму кожная каманда згуляла па тры матчы.

Гродзенцы перамаглі ва ўсіх трох матчах: каманду Віцебскай дыяцэзіі — 2:1, каманду Мінска-Магілёўскай (за яе выступаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) — 1:0, а ў трэцім туры разграмілі Пінск — 8:0.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, магчыма, незадаволены 2-м месцам сваёй каманды, catholic.by

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, магчыма, незадаволены 2-м месцам сваёй каманды, catholic.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0