У самым паўночным пасёлку Фінляндыі, у Нуоргаме, размешчаным на тэрыторыі муніцыпалітэта Утсйокі, пачалася палярная ноч — kaamos. Наступным разам сонца паднімецца над гарызонтам праз амаль два месяцы, 17 студзеня.

Далей у зімовы змрок будуць апускацца тэрыторыі на поўнач ад палярнага кола. Напрыклад, у Саданкюля «каамос» прыйдзе незадоўга да Калядаў і будзе доўжыцца ўсяго чатыры дні.

Сталіца Лапландыі — Раваніемі — знаходзіцца проста на палярным коле, і вялікая частка тэрыторыі горада размешчана на поўдзень ад гэтай лініі.

Адпаведна, палярная ноч наступіць толькі ў паўночнай частцы горада і працягнецца зусім нядоўга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?