25.11.2014 / 15:54

Самае папулярнае відэа Youtube проста цяпер ВІДЭА асцярожна, прысутнічаюць нецэнзурныя словы 2

Амерыканскі рэпер Эмінем сумесна з аўстралійскай спявачкай Sia зняў кліп на песню Guts Over Fear, якая з'яўляецца саўндтрэкам да фільма «Вялікі ўраўняльнік».

Ролік апублікаваны на афіцыйным канале музыканта на сэрвісе YouTube і за 19 гадзінаў ужо сабраў 1,6 млн праглядаў.

Рэжысёрам кліпа выступіў Syndrome, які таксама працаваў з такімі выканаўцамі, як Кайза, Fall Out Boy і Imagine Dragons. Guts Over Fear — першы проматрек з дзявятага студыйнага альбома Эмінема пад назвай SHADYXV, рэліз якога адбыўся 24 лістапада 2014 г.. Акрамя таго, сінгл увайшоў у зборнік Shady Classics.

Ролік распавядае гісторыю спартсмена-баксёра, які на шляху да поспеху вымушаны падзарабляць у рэстаране, адначасова клапоцячыся пра цяжарную жонку і бацьку-алкаголіка.

0
Серж / Адказаць
25.11.2014 / 16:42
интересная актриса, чёрный и белый шоколад - два в одном.
0
месціч / Адказаць
25.11.2014 / 18:27
Ну і дзе нецэнзурныя словы? Пытанне да НН: ці будзеце вы папярэджваць пра нецэнзурныя словы, калі лаяцца на сваёй мове будуць індусы або кітайцы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру