Жанр: трылер, крымінал, камедыя
Рэжысёр: Ганс Петэр Моланд
У ролях: Стэлан Скарсгард, Тобіас Зантэльман, Брыгіта Ёрт Сёрэнсан, Крыстафер Хівью, Бруна Ганц, Якаб Афтэбра
Нарвегія, Данія, Швецыя, 112 хв.

Руплівы Нільс усё жыццё працуе на магутным снегаачышчальніку, які чысціць дарогі негасціннай заснежанай мясцовасці, дзе ён жыве.

Ён быў прызнаны Грамадзянінам года за свае поспехі, а цяпер атрымлівае вестку пра тое, што яго сын загінуў у выніку перадазіроўкі гераіну. Адмаўляючыся верыць у праўдзівасць афіцыйнай версіі смерці свайго сына, Нільс пачынае таемнае расследаванне з мэтай знайсці меркаваных забойцаў хлопца. Нечакана яму даводзіцца стаць таямнічым героем, які сее страх у злачынным свеце наркакартэляў.

Скандынаўскі трылер імкліва набліжаецца да чорнай камедыі.

Фільм паказвае крывавую, бязглуздую барацьбу наркакартэляў, у ім вялікая колькасць забойстваў прадстаўленая як недарэчнасць настолькі жахлівая, што выводзіць за межы страху перад смерцю і выклікае смех. Нечакана шчымліва паказаныя адносіны паміж бацькам, які апантаны помстай за свайго сына, і малым сынам кіраўніка наркакартэля, у гэтай смерці віннага.

Рэкамендуецца для прагляду людзям з моцнымі нервамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?