Камандуючы сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе генерал лейтэнант Фрэдэрык Бэн Ходжэс параўнаў напад на Талін з нападам на Парыж і нагадаў аб прынцыпах калектыўнай абароны. Пра гэта паведамляе Eesti Päevaleht ў сераду, 26 лістапада.

«Адзінства НАТА ўтрымліваецца з дапамогай сувязі ў плане калектыўнай абароны. Напад на Талін — гэта тое ж, што напад на Лондан, Берлін ці Парыж. І ператварэнне ў жыццё прэзідэнцкай стратэгіі нацыянальнай бяспекі адбываецца праз дзеяздольнасць дыслакаваных у Еўропе войскаў», — заявіў ён.

Таксама Хорджэс адзначыў, што мэта Расіі — выклікаць расколіну ў альянсе.

«Калі паглядзець, што Расія робіць у Крыме, ва Украіне, як яна цісне на Грузію, праз Прыднястроўе — на Малдову, на краіны Балтыі, то яе мэта — выклікаць нявызначанасць і расколіны ў альянсе, пасеяць сумненні сярод саміх эстонцаў, што, маўляў, ўсё роўна Германія ці Партугалія, або Канада сюды на дапамогу не прыйдуць», — сказаў ён.

Пяты артыкул статута НАТА абвяшчае, што калі адбудзецца напад на адну краіну — удзельніцу блока НАТА, то гэта будзе расцэньвацца як напад на ўвесь альянс. У статуце гэта называецца «калектыўнай абаронай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?