Павал Латушка

У межах конкурсу польскай мовы ў Варшаве на 7‑м адкрытым чэмпiянаце Польшчы па калядных ды навагоднiх вiншаваннях бралi ўдзел вядомыя польскiя дзеячы культуры, журналiсты, чальцы парлямэту, палiтыкi, прадпрымальнiкi.

Першае месца на чэмпiянаце заняў рэдактар Польскага радыё Марэк Гасiньскi, другое месца — сэнатар Польшчы Анджэй Пэрсон. Трэцяе месца прысуджана амбасадару Беларусi ў Польшчы Паўлу Латушку, які вобразна акрэсьлiў блiзкасьць i глыбокiя гiстарычныя ды культурныя сувязi беларускага й польскага народаў.

У якасьцi паэтычнага вiншаваньня былi выкарыстаныя ўрывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (у перакладзе на польскую мову Чэслава Сэнюха), а таксама спэцыяльна напiсаны з гэтай нагоды верш на беларускай мове Сяргея Давiдовiча‑Зосiна «Вiншаваньнi ад Беларускай Амбасады».

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0