Шэрань, бадай, самая прыгожая з усіх зімовых з'яў. Прачынаешся зранку, а за вакном — казка. Звыклыя пейзажы ператварыліся ў чароўныя дэкарацыі… і недзе ў самай глыбіні душы пачынае трымцець штосьці такое, напаўзабытае, з дзяцінства…
Чаканне цуду, так.