26.11.2014 / 21:36

«Njet, Molotov!» Сёння 75 гадоў з дня правакацыі ў Майніле — спробы стварыць Фінляндскую Народную Рэспубліку 20

Фінскія кулямётчыкі сустракаюць братоў з Усходу.

Літва, Латвія і Эстонія здаліся Савецкаму Саюзу без бою. Наступнай, паводле пакта Молатава-Рыбентропа, мусіла стаць Фінляндыя. Аднак фінскія палітычныя і вайсковыя эліты рашыліся на супраціўленне. Фінляндыя паспела падрыхтаваць армію, а большая стратэгічная глыбіня краіны і шведскае заплечча дазволіць выбудаваць абарону.

У кастрычніку СССР патрабуе ад фінаў значных палітычных і тэрытарыяльных саступак і знішчэння абарончых умацаванняў на савецка-фінскай мяжы. Адначасова савецкія войскі пачалі канцэнтравацца ў прылеглых да Фінляндыі раёнах.

Фінскі ўрад пагаджаўся на пэўныя тэрытарыяльныя саступкі, каб захаваць мір. І калі б яны былі прынятыя, то, напрыклад, адлегласць ад фінскай мяжы да Ленінграда вырасла б у 2 разы!

Аднак, СССР не патрэбныя былі саступкі — яны хацелі дазволу на ўвядзенне арміі ўнутр Фінляндыі, што адняло б у фінаў, як пазней у эстонцаў і літоўцаў, магчымасці для супраціўлення.

У гэты час савецкая групоўка, нацэленая супраць Фінляндыі, налічвала больш за 425 000 чалавек, 2900 гармат і мінамётаў, 2300 танкаў, 2400 самалётаў. Гэта нашмат больш, чым Расія мела ў Крыме і Данбасе ў 2014-м.

Усе фінскія ўзброеныя сілы пасля частковай мабілізацыі налічвалі 265 000 чалавек, 534 гарматы, 26 танкаў, 270 самалётаў.

26 лістапада 1939 года некалькі выбухаў прагучалі ў вёсцы Майніла, якая знаходзілася на савецкім баку фінска-савецкай мяжы. Быццам бы загінула некалькі савецкіх жаўнераў. СССР адразу абвінаваціў Фінляндыю ў злачынстве і патрабаваў новых саступак. Фінляндыя абвергла сваю віну, прапанавала адвесці ад мяжы і савецкія, і фінскія войскі. Прапанавала арганізаваць сумесную камісію, якая б вывучыла інцыдэнт у Майніле. Ніводная з гэтых прапановаў не была прынятая. 

Апублікаваныя 20 год таму дакументы сведчаць, што раскватараваны там савецкі 68 стралковы полк 70 стралковай дывізіі не панёс тады ніякіх страт. Пазней Мікіта Хрушчоў раскажа, што абстрэл у Майніле быў арганізаваны камандармам Рыгорам Куліком.

СССР разарваў пакт аб ненападзенні з Фінляндыяй. 30 лістапада савецкія войскі пачалі наступ углыб фінскай тэрыторыі.

Але яшчэ 11 лістапада 1939 года ў Ленінградскай ваеннай акрузе пачалося фармаванне так званай «Фінскай народнай арміі». У дзень правакацыі ў Майніле ў «1 корпусе Фінскай народнай арміі» служылі ўжо 13405 чалавек — у «ФНА» запісвалі найперш чырвонаармейцаў фінскага і карэльскага паходжання.

13 лістапада пачалося стварэнне і «фінскага народнага ўрада», які мусіў дапамагчы Сталіну паставіць Фінляндыю пад кантроль пасля таго, як савецкія часткі разаб'юць фінаў.

Дырэктыву пра пачатак баявых дзеянняў супраць Фінляндыі Ваенная Рада Ленінградскай вайсковай акругі аддала яшчэ 21 лістапада — за пяць дзён да «злачынных дзеянняў фінскай ваеншчыны»…

Праўда, супраціў фінаў прывёў да таго, што і «ФНА», і «народны ўрад» засталіся толькі прапагандысцкімі фікцыямі і былі ціха распушчаныя пасля непаспяховай для СССР вайны.

Савецка-фінская вайна скончыцца 13 сакавіка 1940 года, Фінляндыя з неймавернай стойкасцю адстаіць незалежнасць. Дзякуючы таму гераізму, сёння Фінляндыя па ўзроўні жыцці бліжэйшая да Швецыі і Даніі, а не да Расіі. Гледзячы на фінаў, разумеем, якой магла б стаць Беларусь, каб раней здабыла незалежнасць.

Песня кабарэ Njet, Molotov! прысвечаная падзеям той вайны. У песні кпяць з Молатава і ягонага ўльтыматуму фінам. Яго параўноўваюць з расійскім генерал-губернатарам Бобрыкавым, які праводзіў у Фінляндыі ХІХ ст. русіфікацыю (аналагам нашага Мураўёва). За Урал адправім Молатава, палітрукоў, камісараў і петразаводскую шушару, спяваецца ў песні. Першыя выкананні яе на радыё «Хельсінкі» ў часе вайны праходзілі ўжывую.

Аляксандр Гелагаеў

0
Суомі-красавіца / Адказаць
26.11.2014 / 21:48
http://3.bp.blogspot.com/_9cHkMILP4_A/Su8p3GFJJOI/AAAAAAAABHc/yywQlkVuUD4/s800/fdccax.jpg
0
Vital / Адказаць
26.11.2014 / 21:52
Valehtelit enemmän kuin itse Bobrikov ))))) А так Mannerheimin linja сапраўды oli vastus ankara!!!!
0
Мордехай В. / Адказаць
26.11.2014 / 22:33
Да, Сталин мечтал о РИ в границах 1913 году. Кстати, даже в песне "Принимай нас суоми-красавица" речь идет про осень. Рассчитывали ввести войска еще в октябре, с такими же песнеплясками как по всей остальной европейской границе. Но финны четким слогом послали. Тогда Молотов завел песню, что проклятые империалисты поддерживают бело-финнов, кругом заговор. Хотя как раз до войны финнов вообще никто не поддержал. Медвежий край, на который всем было начхать. И в СССР начали выдумывать на ходу финскую народную республику...
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру