Абноўлены антыкарупцыйны закон уяўляе сабой адзіны нацыянальны план па барацьбе з карупцыяй. Аб гэтым заявіў сёння ва Ушачах (Віцебская вобласць) журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка раённага суда.

Паводле слоў Валянціна Сукалы, новы закон падрыхтаваны ўжо, у бліжэйшы час адбудзецца яго абмеркаванне ў кіраўніка дзяржавы. «Гэта такая нацыянальная праграма, адзіны нацыянальны план барацьбы з карупцыяй. У закон уваходзіць усё тое, што раней змяшчалася ў разрозненых прававых актах. Акрамя таго, прававы акт істотна дапоўнены і ў ім ёсць усё, што трэба для эфектыўнай барацьбы з гэтым злом», - адзначыў старшыня Вярхоўнага суда.

Гаворачы аб новым будынку раённага суда ва Ушачах, Валянцін Сукала падкрэсліў, што ў бягучым годзе ў райцэнтрах краіны завершана будаўніцтва трох такіх аб'ектаў (Столін, Ушачы і Валожын). Усе яны ўзведзены па тыпавых праектах. «З 1 студзеня бягучага года будаўніцтвам будынкаў раённых судоў займаецца непасрэдна Вярхоўны суд, гэта функцыя перайшла да нас ад Міністэрства юстыцыі. Актывізавалі сваю дзейнасць і знайшлі магчымасць сканцэнтраваць сродкі на завяршэнні гэтых аб'ектаў. У новым годзе мы ўвядзём яшчэ 4 будынкі судоў. Гэта істотна, таму то дагэтуль некалькі гадоў не было ўведзена ніводнага аб'екта», - сказаў старшыня Вярхоўнага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?