26.11.2014 / 20:38

Трэйлер новага фільма «Свет Юрскага перыяду» б'е рэкорды — 14 млн праглядаў за суткі ВІДЭА 5

На Youtube з'явіўся трэйлер амерыканскага навукова-фантастычнага фільма, чацвёртага фільма ў серыі «Парк юрскага перыяду» — Jurassic World.

Праз 22 гады пасля падзей Парку юрскага перыяду на востраве функцыянуе парк, задуманы Джонам Хэмандам. Да гэтага часу наведвальнасць парку ўжо пачала падаць і кампанія, якая валодае паркам, вырашае адкрыць новы атракцыён, каб прыцягнуць наведвальнікаў.

Рэжысёр — Колін Трэвараў, адзін з прадзюсараў — Стывен Спілберг.

У галоўных ролях — Крыг Прэт, Брайс Ховард, Джэйк Джонсан. Здымкі фільма праходзілі на Гаваях.

Прэм'ера — 12 чэрвеня 2015 г.

Тры фільмы «Парк Юрскага перыяду» выйшлі ў 1993, 1997 і 2001 гг.

0
Серж / Адказаць
26.11.2014 / 21:27
режиссёр не спилберг
0
25 / Адказаць
26.11.2014 / 21:51
Не прошло как-говориться и 13-ти лет, как они сняли продолжение ) Надо будет посмотреть
0
Рубон / Адказаць
26.11.2014 / 22:18
Расейцы ў Данбасе - страшнейшыя за гэтых дыназаўраў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру