Іслам Карымаў

Місія назіральнікаў ад СНД прызнала выбары, якія прайшлі ў нядзелю ва Ўзбэкістане , свабоднымі й адкрытымі. У іх заяве падкрэсьліваецца, што галасаваньне стала «важным чыньнікам далейшай дэмакратызацыі грамадзкага жыцьця ў краіне».

Улады Ўзбэкістану паведамілі пра 90‑адсоткавую яўку выбаршчыкаў. Чакаецца, што на наступны 7‑гадовы прэзыдэнцкі тэрмін будзе абраны цяперашні кіраўнік дзяржавы Іслам Карымаў, рэжым якога заходнія краіны неаднаразова крытыкавалі за парушэньні правоў чалавека.

Апазыцыя й праваабаронцы заявілі, што выбары не былі ані чэснымі, ані свабоднымі.

Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе заявіла, што выбары «не адпавядалі дэмакратычным стандартам».

АБСЭ лічыць, што выбары праводзіліся пры строгім палітычным кантролі з боку ўладаў, а апазыцыйныя сілы не атрымалі роўных магчымасьцяў для ўдзелу ў выбарах.

Паводле Радио Свобода

Глядзі яшчэ:
Эўразьвяз адмяняе візавыя санкцыі супраць узбэкаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0