Таварыства беларускай мовы правяло маштабнае даследаванне стану беларускай мовы ва ўсіх раёнах і абласных цэнтрах краіны. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што такога маштабнага маніторынгу да яго не рабіў яшчэ ніхто.

ТБМ распрацавала спецыяльную анкету, пытанні якой пакрываюць аспекты ўжывання беларускай мовы ў органах улады, у сферы адукацыі, у афармленні населеных пунктаў і памяшканняў, культуры і сродкаў масавай інфармацыі.

Усяго было разаслана каля 140 запытаў. На ўсе з іх прыйшлі адказы. Прычым Алег Трусаў прыемна здзіўлены, што па-расейску адказалі толькі некалькі райвыканкамаў.

А вось самі адказы значна адрозніваюцца адзін ад аднаго. У якасці ўзорнага адказа на запыт ТБМ Трусаў прыводзіць ліст Ляхавіцкага райвыканкама. «Яны хоць і адказалі па-расійску, але на трох старонках палічылі ў працэнтах усе паказчыкі, аб якіх мы пыталіся. Глядзіце, нават напісалі: «Таблички на дверях в районной центральной больнице оформлены на белорусском языке». А ў дужках пасля слова «таблички» ўдакладняюць: шыльды», — паказвае дакумент Трусаў.

З гэтага ж адказу можна даведацца, што ў Ляхавіцкім раёне ў 2013 — першай палове 2014 года 3% рашэнняў былі прынятыя па-беларуску, а сельвыканкамы прынялі на мове тытульнай нацыі 1% рашэнняў.

Аднак не ўсе чыноўнікі захацелі паведамляць ТБМ аб стане беларускай мовы на падначаленых тэрыторыях і даслалі дзяжурныя адпіскі.

Так, напрыклад, Чачэрскі райвыканкам напісаў, што «адсоткавыя суадносіны ў вядзенні дакументаў на беларускай мове ў органах улады, сферы адукацыі і культуры, афармленні населеных пунктаў і іншых неабходных Вам сферах раённы выканаўчы камітэт не адсочвае».

Баранавіцкі гарвыканкам патлумачыў, што «апрацоўка, абагульненне і размеркаванне статыстычных дадзеных аб выкарыстанні беларускай мовы ў вышэйназваных сферах у кампетэнцыю органаў кіравання не ўваходзяць».

Гродзенскі гарвыканкам скупа паведаміў, што «інфармацыю па запрошаных пытаннях даць не прадстаўляецца магчымым».

А Кіраўскі райвыканкам проста сказаў, што непадсправаздачны грамадскім аб'яднанням.

«Наша Ніва» прапануе азнаёміцца з некаторамі адказамі, прадстаўленымі Таварыствам беларускай мовы:

Тыповы зварот, які Таварыства беларускай мовы накіравала ва ўсе гарвыканкамы і райвыканкамы Беларусі. 

Тыповы зварот, які Таварыства беларускай мовы накіравала ва ўсе гарвыканкамы і райвыканкамы Беларусі. 

Тыповы зварот, які Таварыства беларускай мовы накіравала ва ўсе гарвыканкамы і райвыканкамы Беларус

Тыповы зварот, які Таварыства беларускай мовы накіравала ва ўсе гарвыканкамы і райвыканкамы Беларус

Тыповы зварот, які Таварыства беларускай мовы накіравала ва ўсе гарвыканкамы і райвыканкамы Беларусі.

Тыповы зварот, які Таварыства беларускай мовы накіравала ва ўсе гарвыканкамы і райвыканкамы Беларусі.

Адказ Магілёўскага аблвыканкама. 

Адказ Магілёўскага аблвыканкама. 

Адказ Нараўлянскага райвыканкама. 

Адказ Нараўлянскага райвыканкама. 

Адказ Лоеўскага райвыканкама. 

Адказ Лоеўскага райвыканкама. 

Адказ Гродзенскага гарвыканкама. 

Адказ Гродзенскага гарвыканкама. 

Адказ Магілёўскага райвыканкама. 

Адказ Магілёўскага райвыканкама. 

Адказ Чачэрскага райвыканкама. 

Адказ Чачэрскага райвыканкама. 

Адказ Нараўлянскага райвыканкама. 

Адказ Нараўлянскага райвыканкама. 

Адказ Наваполацкага гарвыканкама.

Адказ Наваполацкага гарвыканкама.

Адказ Гомельскага гарвыканкама. 

Адказ Гомельскага гарвыканкама. 

Адказ Светлагорскага райвыканкама. 

Адказ Светлагорскага райвыканкама. 

Адказ Баранавіцкага гарвыканкама. 

Адказ Баранавіцкага гарвыканкама. 

Адказ Брэсцкага гарвыканкама. 

Адказ Брэсцкага гарвыканкама. 

Адказ Гомельскага гарвыканкама.

Адказ Гомельскага гарвыканкама.

Адказ Жыткавіцкага райвыканкама. 

Адказ Жыткавіцкага райвыканкама. 

Адказ Жыткавіцкага райвыканкама.

Адказ Жыткавіцкага райвыканкама.

Адказ Лепельскага райвыканкама. 

Адказ Лепельскага райвыканкама. 

Адказ Лепельскага райвыканкама.

Адказ Лепельскага райвыканкама.

Адказ Лепельскага райвыканкама.

Адказ Лепельскага райвыканкама.

Адказ Ляхавіцкага райвыканкама. 

Адказ Ляхавіцкага райвыканкама. 

Адказ Ляхавіцкага райвыканкама.

Адказ Ляхавіцкага райвыканкама.

Адказ Ляхавіцкага райвыканкама.

Адказ Ляхавіцкага райвыканкама.

Адказ Петрыкаўскага райвыканкама.

Адказ Петрыкаўскага райвыканкама.

Адказ Петрыкаўскага райвыканкама.

Адказ Петрыкаўскага райвыканкама.

Адказ Пінскага гарвыканкама. 

Адказ Пінскага гарвыканкама. 

Адказ Пінскага гарвыканкама.

Адказ Пінскага гарвыканкама.

Адказ Пінскага гарвыканкама.

Адказ Пінскага гарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?