27.11.2014 / 18:04

У Мінску затрыманы кіроўца маршруткі, які гандляваў наркотыкамі падчас працы 3

Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС сталіцы сумесна з байцамі спецпадраздзялення МУС «Алмаз» затрыманы 34-гадовы мінчанін. Паводле наяўнай інфармацыі, ён, працуючы кіроўцам маршрутнага таксі, распаўсюджваў наркотыкі. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама,

кліенты падсаджваліся ў таксі ва ўмоўленым месцы, атрымлівалі дозу ў абмен на грошы і выходзілі на наступным прыпынку. 

Падазраваны затрыманы на маршруце руху на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Карастаянавай. У кіроўцы і аднаго з пасажыраў было знойдзенае парашкападобнае рэчыва. Як паказала экспертыза, гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. 

Дома ў кіроўцы таксі канфіскаваныя электронныя вагі, прыблізна 5 грамаў рэчыва альфа-PVP, мноства фасовачных пакетаў. 

Устаноўлена, што затрыманы знаходзіўся на ўліку ў наркалагічным дыспансеры, дзе штомесяц яму выпісвалі таблеткі ад наркатычнай залежнасці. Апрача таго, мужчына мае судзімасць за незаконны абарот наркотыкаў. 

У дачыненні да падазраванага распачатая крымінальная справа.

0
mikola ramanau / Адказаць
27.11.2014 / 18:12
Adnak-*dobra* prydumau...!
0
Павал / Адказаць
27.11.2014 / 18:13
I як даi яму права далi калi ён на улiку у дыспансеры?там жа даведку глядзяць
0
mikola ramanau / Адказаць
28.11.2014 / 12:25
*Trava*-ni narkotyk !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру