28.11.2014 / 17:35

Как называть Thanksgiving day по-белорусски? 31

Штогод у інтэрнэт-прасторы хтосьці пытаецца, як называць Thanksgiving day?

Практыка выкарыстання амерыканскіх беларусаў адназначна кажа «Дзень падзякі». Але слушна, відаць, не пагаджаюцца людзі, якім у слове «падзяка» бракуе працэсу.

Як па-беларуску выразіць працэс? А каб яшчэ з рытуалам і ўрачыста…

Што да рытуалу, то пабожныя каталікі, што ходзяць на імшу, адразу прыпомняць сабе «Падзяку складаем Пану Богу нашаму». Дык можа «Дзень складання падзякі»?

Хтосьці скажа, што надта цяжка гучыць.

Калі нехта чытаў даўнейшыя рэлігійныя тэксты, то ведае, што кожны рытуальны чын можна «учыніць» Старадаўнія кнігі беларускіх мусульман (XVI—XVIII ст.) маюць такія цікавыя выразы: «У старца на едным воку бяльмо. Просьбы чынілі — здароў стаў». І яшчэ: «А тыя, каторыя Пану Богу паслугі не чынілі, (…) ні пры чым застануць і ўнявеч абернуцца». Таму, падзяку, відаць можна таксама і ўчыніць.

Як тады? Дзень чынення падзякі? А нашто наогул усе гэтыя «чыненні» і «складанні», калі ў дзеяслове «дзякаваць» ужо выражаецца працэс? Дык жа ж проста — «Дзень дзякавання». Да гэтага прыйшлі ўдзельнікі дыскусіі на by_mova@livejournal.com. Але вельмі цікава заўважыў філолаг Юры Пацюпа, што «Апрача працэсавых фармантаў у нас яшчэ ёсьць «рытуальныя»: -і (-ы); -к-і; -ін-ы; -унк-і (апошні, -унк-і» для дзеясловаў трэцяга прадукцыйнага клясу). Прыкладам, «адведкі», «адведзіны», «рабункі» і г. д.» Можа і праўда пагадзіцца з «Дзячыны» ці «Аддзячыны»? Згадзіцеся, беларуская мова майстрыня эканомнага выражання сэнсу. Але гэта наватвор і не кожнаму прыпадзецца да густу.

Такім чынам, Дзень дзякавання падаецца найлепшым варыянтам, а Аддзячыны могуць аказацца цікавым наватворам.

Мова беларуская такая багатая і гнуткая. Ад нас, ад носьбітаў, залежыць, якое слова мы выберам.

Лявон Маліноўскі

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

0
макс / Ответить
27.11.2014 / 19:18
«Падзяку складаем Пану Богу нашаму» — не припомню
0
Мордехай В / Ответить
27.11.2014 / 19:19
Дажынкi. Як неалагiзм падаецца шчэ 6-7 год таму прапанавалiся Аддзячыны. Перадае функцыю, як амерыканскi арыгiнал, пры дае менавiта працэс, a не факт падзякi.
0
Корч / Ответить
27.11.2014 / 19:20
udziačnadzieņnie. dzieņ padziaki.
Показать все комментарии/ 31 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера