Гэта паказаў выпадак, аб якім распавёў карыстальнік Reddit пад нікам Jrockilla.

Адзін з выканаўчых дырэктароў вялікай кампаніі занес на свой камп’ютар вірус, крыніцу якога доўга не маглі вызначыць. Яго праграмнае забеспячэнне было абноўленым, стаялі антывірус і абарона ад шкодных праграм. Прагляд гісторыі злучэнняў з інтрнэтам не даў вынікаў.

Калі ўсе традыцыйныя метады былі вычарпаныя, «айцішнікі» спыталі ахвяру, ці не адбыліся за апошні час нейкія змены ў ягоным жыцці. На што выканаўчы дырэктар адказаў: «Я кінуў паліць два тыдні таму і перайшоў на электронныя цыгарэты».

Гэта і падказала адказ на пытанне аб паходжанні віруса. Вырабленая ў Кітаі электронная цыгарэта мела ў памяці «зарадніка» шкодны код, які перадаваўся пры зарадцы — электронныя цыгарэты, як і плэеры ці смартфоны, могуць падзараджацца ад USB-парта камп’ютара. Як толькі цыгарэта падключалася ў USB, яна праз камп’ютар звязвалася з серверам і камп’ютэр сам спампоўваў вірус.

Вось так. Пяць даляраў каштуе цыгарка, а колькі інфармацыі пра вас можа перадаць камусьці.

 

Алесь Жарскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0