Тэлеканал «Беларусь 2» пакажа ўсе этапы Кубка свету па біятлоне і чэмпіянат свету, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

30 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе возьме старт першы этап Кубка свету па біятлоне. Тэлеканал «Беларусь 2» пакажа ў прамым эфіры ўсе дзевяць этапаў чарговага розыгрышу. Апошні старт, які пройдзе ў Ханты-Мансійску, гледачы ўбачаць 22 сакавіка.

А з 5 па 15 сакавіка пройдзе чэмпіянат свету ў фінскім Канціялахці, які заўзятары ў поўным аб'ёме таксама ўбачаць у эфіры «Беларусь 2». 

У склад нацыянальнай каманды на першы этап Кубка свету, які пройдзе з 30 лістапада па 7 снежня, увайшлі Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Анастасія Дубарэзава, Надзея Пісарава, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў, Аляксандр Дарожка і Дзмітрый Будзіловіч.

30 лістапада ў 17.25 «Беларусь 2» пакажа змяшаную эстафету. 

3 снежня ў 19.10 адбудзецца прамая трансляцыя індывідуальнай гонкі ў мужчын.
4 снежня ў 19.10 індывідуальную гонку правядуць жанчыны.
6 снежня ў 13.25 «Беларусь 2» пакажа мужчынскі спрынт. А ў 16.40 аматары біятлона змогуць паназіраць ужо за жаночым спрынтам.
7 снежня ў 12.55 адбудзецца прамая трансляцыя гонкі пераследу ў мужчын. У гэты ж дзень у 15.25 тэлеканал пакажа жаночую гонку пераследу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?