Сталічнае камунальнае прадпрыемства «Спецкамбінат КБА», якое займаецца ўтрыманнем гарадскіх могілак і крэматорыя, усё больш востра адчувае праблему недахопу свабодных тэрыторый для пахавання ў зямлі (інгумацыі).

— Таму сёння актуальна пытанне аб крэмацыі (спальванні) памерлых, якое пачало актыўна абмяркоўвацца яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя, — адзначыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы УП «Спецкамбінат КБА» Сяргей Тур. — Крэмацыя экалагічна больш прымальная, чым пахаванне ў зямлю. Пры гэтым адпадае неабходнасць пошуку новых зямель для будаўніцтва могілак. Калумбарныя сцены ёсць на могілках «Усходнія», «Паўночныя», «Заходнія», «Кальварыйскія», «Чыжоўскія» і ў Мінскім крэматорыі. Акрамя таго, можна падзахаваць скрыню з попелам у магілу памерлых сваякоў, а таксама вывезці прах для пахавання на могілках любога населенага пункта, у тым ліку за межамі краіны. Здымаецца і такое вострае пытанне, як недагледжаныя магілы. Калі прыняць да ўвагі сусветны вопыт, то, па прагнозах спецыялістаў, у хуткім часе крэмацыя складзе 60% ад усіх форм пахавання. У любым выпадку, права выбару ёсць у кожнага.

 

У Беларусі першы і адзіны крэматорый адчыніўся ў 1986 годзе. З таго часу праведзена больш за 100 тыс. крэмацый — такая ж колькасць пахаванняў у зямлю знаходзіцца на могілках «Паўночныя».

У бягучым годзе ў Мінскім крэматорыі праведзена больш за 6 тыс. крэмацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?