Ёнас Люшэр праедзе з прэзентацыяй беларускамоўнага перакладу сваёй кнігі «Вясна барбараў» па гарадах Беларусі (пераклала Ірына Герасімовіч).

У Еўропе кніга ўжо сталася бестселерам – толькі на мове арыгіналу агульны наклад перавысіў 60'000 прададзеных экзэмпляраў.

Пра што кніга? На шыкоўным курорце ў Тунісе прадстаўнікі лонданскага фінансавага свету гуляюць на вяселлі, куды трапляе і спадар Прайзінг — надзвычай «памяркоўны» ўладальнік буйной швейцарскай кампаніі — чалавек, якому абы не рабіць актыўных дзеянняў і наогул не прымаць аніякіх рашэнняў…

У гэты час ідзе прахам уся брытанская фінансавая сістэма, падымаецца страшэнны вэрхал, і нават хвалёная памяркоўнасць не ратуе галоўнага персанажа ад сапраўднага варварства, што хавалася пад танюткім вэлюмам «цывілізаванасці».

 

Замовіць «Вясну барбараў» можна тут.

 Ёнас Люшэр нарадзіўся ў 1976 годзе ў Цюрыху (Швейцарыя). З 2001 года жыве ў Мюнхене (Германія). Атрымаў настаўніцкую адукацыю. Працаваў у кінаіндустрыі. Вывучаў філасофію ў Мюнхене, цяпер піша дысертацыю па філасофіі ў Вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?