Магчымасці і рэсурсы Беларусі па прыёме перасяленцаў з паўднёвага ўсходу Украіны не бязмежныя, заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Украінцы, якія прыязджаюць у Беларусь, імкнуцца ў асноўным трапіць у Мінск і абласныя цэнтры. «Мы імкнемся арыентаваць гэтых грамадзян на раўнамернае размеркаванне па ўсёй тэрыторыі краіны», — сказаў Шуневіч.

Сёлета, паводле яго слоў, у Беларусь уехалі прыкладна 40 тысяч грамадзян Украіны, па статус бежанцаў звярнуліся адзінкі, у асноўным па дадатковую абарону, па часовае знаходжанне.

Кіраўнік МУС зазначыў, што ў яго няма інфармацыі пра тое, што ўкраінцы, якія прыехалі, негатыўна ўплываюць на становішча са злачыннасцю. «Ёсць праблемы гуманітарнай уласцівасці. Гэта жыллё і працаўладкаванне», — сказаў Шуневіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?