«Беларусам быць модна» — пад такім лозунгам у сталічным начным клубе Blackhall Bar прайшла тэматычная вечарына.

«Мы любім нашу Радзіму, ганарымся культурай і мінулым, і сапраўды лічым, што беларусам быць добра, беларусам быць модна!» — пазначана на сайце арганізатараў.

Як выглядае беларушчына ў начным клубе, глядзіце на фота і відэа «Нашай Нівы»:

Удзельнік «Песняроў» Валер Скаражонак праспяваў «Купалінку» ды «Касіў Ясь канюшыну».

На ўваходзе гасцей вітала дзяўчына з казой. Тэлевядучая Ганна Бонд не ўтрымалася, каб зрабіць з імі сэлфі.

Беларускі пачастунак: дранікі, салёныя агуркі, цыбуля…

Стыліст Аляксандр Кірынюк і ўдзельніца Еўрабачання Алена Ланская.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?