Гарналыжны цэнтр «Сілічы» адкрывае сёння зімовы сезон.
Пра гэта паведаміла БелТА вядучы спецыяліст па маркетынгу і рэкламе гарналыжнага цэнтра Вольга Салаўёва.
Першымі адкрыюцца вучэбная траса і траса №3, адначасова пачнуць працу пункты пракату горных лыж і сноўбордаў.
Пачаткоўцам навучыцца катацца дапамогуць інструктары. Плануецца, што ў бліжэйшы час стануць даступныя і ўсе астатнія трасы. У гэтым годзе зімовы сезон у «Сілічах» адкрываецца на два тыдні раней, чым у мінулым.
Пункты пракату і трасы 29 лістапада будуць працаваць да 23 гадзін.
Далей рэжым працы будзе ўстаноўленыз панядзелка па чацвер — з 12 да 22 гадзін, па пятніцах — з 12 да 23 гадзін, па суботах — з 9 да 23 гадзін, па нядзелях — з 9 да 21 гадзіны.
Што тычыцца навагодніх святаў, то, па словах Вольгі Салаўёвай, сродкі размяшчэння ў «Сілічах» з 31 снежня па 8 студзеня ўжо забраніраваны.