Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Кіраўніка Выканаўчага камітэта Арганізацыі вызвалення Палесціны — прэзідэнта Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам.

Лукашэнка пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да мірнага ўрэгулявання канфлікту на Блізкім Усходзе на аснове адпаведных міжнародных рэзалюцый і выказаў надзею, што адносіны паміж двума народамі будуць і ў далейшым паспяхова развівацца ў рэчышчы дружбы і ўзаемнай падтрымкі, паведамляе яго прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0