Знакаміты дацкі рэжысёр Ларс фон Трыер прызнаўся, што пасля таго, як стаў весці цвярозы лад жыцця, ён больш не можа займацца творчасцю.

«Я не ведаю, ці змагу я здымаць новыя фільмы, і гэта мяне турбуе, — сказаў ён дацкай газеце Politiken. — Яшчэ ніводнае творчае выказванне, якое валодае мастацкай каштоўнасцю, не зыходзіла ад былога п'яніцы або былога наркамана».

Па словах рэжысёра, усе яго фільмы, акрамя апошняга —»Німфаманка», былі створаны пад уздзеяннем алкаголю і наркотыкаў. Так, сцэнар да «Дагвіля» ён напісаў за час 12-дзённага наркатычнага чаду, а на стварэнне «Німфаманкі» ў яго сышло цэлых 18 месяцаў.

Апошнія 90 дзён рэжысёр не ўжываў ніякіх адурманьваючых рэчываў, і кожны дзень хадзіў на сустрэчу ананімных алкаголікаў. Паводле яго слоў, на дадзеным этапе Ларс Трыер-чалавек узяў верх над Ларсам фон Трыерам-рэжысёрам (арыстакратычная прыстаўка «фон» — частка яго творчага псеўданіма).

Рэжысёр вельмі рэдка дае інтэрв'ю пасля скандалу ў Канах у 2011 годзе, калі ён на прэс-канферэнцыі сказаў, што разумее Гітлера, за што кіраўніцтва кінафестывалю зрабіла яго персонай нон-грата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?