Данецкі аэрапорт на працягу апошніх сутак падвяргаецца пастаянным артабстрэлам. Загінулі 2 украінскія вайскоўцы, яшчэ 15 параненыя, паведамілі байцы 95-й брыгады ПДВ.

Тым не менш, украінскім байцам ўдаецца ўтрымліваць свае пазіцыі. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца па інтэрнэце, аб тым, што аэрапорт захапілі сепаратысты, не адпавядае рэчаіснасці.

Застаецца напружанай сітуацыя на Луганскім кірунку. Баевікі шматкроць абстрэльвалі з артылерыі, мінамётаў і стралковай зброі апорныя пункты і блокпасты сіл АТО.

«За мінулыя суткі адносна спакойна было на поўдні Данецкай вобласці, узброеных сутыкненняў на Марыупальскія кірунку не зафіксавана», — паведамілі ў СНБА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0