30.11.2014 / 16:40

У Данецкай вобласці перакрыты канал перапраўкі зброі і выбухоўкі з «ДНР» 5

Перакрыты канал пастаўкі зброі і выбуховых рэчываў з тэрыторыі «ДНР» у Добропольский раён Данецкай вобласці.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ІАЦ СНБА Андрэй Лысенка.

Па дадзеных СНБА, таксама затрыманыя двое жыхароў г.Белазёрскае.

«Зброя — аўтаматы Калашнікава ў разабраным выглядзе і гранаты — у торбе ў грамадскім транспарце на працягу верасня—кастрычніка перавозіла ў Белазёрскае 26-гадовая дзяўчына — кур'ер так званай ДНР», — паведаміў Лысенка.

Захоўваў усё гэта яе саўдзельнік.

У планах дыверсантаў быў адбор людзей для правядзення тэрарыстычных актаў ва ўкраінскіх гарадах з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі і застрашвання мірнага насельніцтва.

У адваротным кірунку кур'ер вёз грошы,

атрыманыя ад незаконнага збыту часткі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, і ў Данецку яна перадавала іх байцам так званай «Рускай праваслаўнай арміі», якая ваюе на баку самаабвешчанай рэспублікі, г.зн. фінансавала дзейнасць не прадугледжанага законам ўзброенага фарміравання.

Затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

0
umnik / Адказаць
30.11.2014 / 17:28
Трава, сабля - что за маскарад? Очередная липа СБУ?
0
Валерий / Адказаць
30.11.2014 / 18:05
Вы, господа белорусы, совсем О...ли
0
беларус / Адказаць
30.11.2014 / 18:58
едзь у сваю драную.замызганую Расею и там вучы як жыць.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру